Polskie Radio

Вясновыя канікулы: Міністэрства аховы здароўя папрасіў беларускіх школьнікаў не ездзіць да дзядуляў і бабуль

Ostatnia aktualizacja: 30.03.2020 11:46
У Міністэрстве адукацыі паведамілі, што на канікулах школьнікі змогуць наведваць школьныя лагеры. 
 ,       -      -, , 28  2020 .
Балельшчыкі весяляцца, назіраючы за футбольным матчам беларускай футбольнай прэм'ер-лігі паміж ФК Мінск і ФК "Дынама-Мінск", Мінск, 28 сакавіка 2020 года.Foto: PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і тэлеканал ОНТ выпусцілі ролік, у якім раскрываюцца пяць асноўных правіл для школьнікаў на канікулах, паведамляе Тэлеграф.

«Захаванне гэтых простых правілаў з'яўляецца эфектыўнай мерай прафілактыкі супраць прастудных і вірусных захворванняў», – удакладнілі ў Мінадукацыі.

У правілах гаворыцца: мыць рукі; насіць з сабой вільготныя сурвэткі; не чапаць твар рукамі; не збірацца ў групы і не тоўпіцца; не ездзіць да бабуль і дзядуляў.

У Міністэрстве адукацыі паведамілі, што на канікулах школьнікі змогуць наведваць школьныя лагеры. Праграма знаходжання распрацоўваецца ў кожнай навучальнай установе індывідуальна з улікам усіх санітарна-прафілактычных мерапрыемстваў, рэкамендацый санэпідслужбы і Міністэрства аховы здароўя.

Раней Тэлеграф паведаміў, што 25 сакавіка адбыўся стрым для студэнтаў, падчас якога начальнік галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі міністэрства Сяргей Каспяровіч зноў агучыў пазіцыю Мінадукацыі: няма неабходнасці ўводзіць каранцін у школах і ўніверсітэтах.

ав